Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Міжнародная канферэнцыя "Берасцейскі летапіс" пройдзе ў Брэсцкай абласной бібліятэцы

10/06/2025 10:19

10 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага 10-12 чэрвеня пройдзе першая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Берасцейскі летапіс". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Акрамя брастаўчан у канферэнцыі прымуць удзел іх калегі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гарадскіх і раённых бібліятэк. Далучацца да мерапрыемства кіраўнікі і спецыялісты з Расіі. У прыватнасці, у Брэсце чакаюць прадстаўнікоў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына, Пензенскай абласной бібліятэкі імя М.Ю.Лермантава, Астраханскай абласной навуковай бібліятэкі імя Н.К.Крупскай, Арлоўскай абласной навуковай універсальнай публічнай бібліятэкі імя І.А.Буніна.

У першы дзень удзельнікі наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе ўскладуць кветкі да Вечнага агню і ўшануюць памяць абаронцаў Айчыны. Непасрэдна днём правядзення навукова-практычнай канферэнцыі стане 11 чэрвеня. Ключавая тэма сустрэчы - кніжныя зборы рэгіянальных бібліятэк як частка гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Спецыялісты не толькі абмяняюцца экспертнымі думкамі, але і дамовяцца аб далейшым узаемадзеянні. Плануецца, што Брэсцкая абласная бібліятэка падпіша пагадненні аб супрацоўніцтве з Арлоўскай абласной навуковай універсальнай публічнай бібліятэкай і Астраханскай абласной навуковай бібліятэкай.

Таксама намечаны прэзентацыя выставачнай экспазіцыі "Бібліятэка. Кнігі. Людзі" і культурна-асветнага праекта "Гісторыя ў пераплётах". Удзельнікі канферэнцыі стануць гасцямі ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 85-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі